Ніва № 15 (3491), 9 красавіка 2023 г.

Быць Нам Разам — БНР!

Яўген ВАПА

Ці ж прыйдзе час свабоды для Беларусі і беларускага народа? Як штогод такое адвечнае пытанне з экзістэнцыянальна-палітычнага выкліку — быць ці не быць? — набірае сваёй моцы і вастрыні напярэдадні чарговай гадавіны аб’яўлення Акту 25 Сакавіка 1918 года, калі з’явілася менавіта наша палітычная эманцыпаванасць — Беларуская Народная Рэспубліка! Вось і як не глядзі, адзначалі мы нядаўна яе 105-я ўгодкі і то ва ўмовах сусветнай і дамашняй войнаў.

Перад вачыма як летуценне з’яўляюцца кадры святкаванняў 100-й гадавіны БНР у самой Беларусі і ў замежжы. Менавіта тады круглая, гістарычная дата будавання сучаснай беларускай дзяржаўнасці атрымала згоду лукашысцкай дыктатуры на святкаванне ва ўсёй Беларусі. І беларусы пяць гадоў таму паказалі ў кожнай кропцы сваёй Радзімы і ў кожным месцы пражывання сваіх дачок і сыноў па за межамі, што незалежнасць гэта не пустыя словы і сённяшнім пакаленням. А дзяржаўныя і нацыянальныя беларускія сімвалы закладзеныя Айцамі БНР — гэта проста ўжо тая тоеснасць, якой не адабраць і зламаць да канца. Дзень свята Беларускай Свабоды ў сакавіку 2018 года гэта відавочная прадказальнасць таго, што паказаў і ўжо запатрабаваў беларускі народ у час жнівеньскіх выбараў 2020 года! Сакавік 2018 года — гэта такая генеральная рэпетыцыя надзей, сімвалаў і слоў беларускай незалежнасці перад самым цяжкім выпрабаваннем, якое прыходзіцца пераносіць зараз у палітычнай шматпакутнасці. Але адвечная патрэба Быць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF