Ніва № 15 (3491), 9 красавіка 2023 г.

Гісторыя, напісаная з малой літары

Міраслаў ГРЫКА

Мы антрапамарфізуем войны, надаем ім чалавечыя рысы. Але смерць і пажарышчы нясуць не войны, а людзі, якія ў іх удзельнічаюць. Аднак мы не жадаем бачыць у іх люстэрку звера, якога мы, несумненна, бачым, гледзячы ў свой люстраны адбітак. Таму мы пішам і гаворым, што менавіта вайна «забрала», «паглынула», «загубіла»... Але яшчэ раз кажу — не вайна страляе, бамбіць, гвалціць, забівае і нішчыць здабыткі многіх пакаленняў. Нехта слушна заўважыў, што гісторыя гэта, па сутнасці, хроніка войнаў. З іншага боку, мірны час, у імя якога яны вяліся і вядуцца — гэта ўдача, выпадковасць. Гэта як знайсці чатырохлістнік на квітнеючым лузе, які сам з’яўляецца выраджэннем віду, цудам прыроды. Што такое мір, калі не выпадковая мутацыя вайны? Колькі ахвяр, мірных жыхароў і вайскоўцаў забрала вайна ва Украіне, мы не даведаемся з афіцыйных паведамленняў. Аднак і расіяне, і ўкраінцы іх скрупулёзна адзначаюць і неаднаразова правяраюць, але ні ў якім разе не збіраюцца абнародаваць. Намеры Пуціна ў гэтым пытанні згубныя — ён хоча схаваць ад суайчыннікаў сапраўдны твар кровапралітнай вайны, якую ён асабіста распачаў. Расійцы нібыта лічаць, што гэта ўсё ж перыферыйны канфлікт. Аднак, паводле надзейных ацэнак, на ўкраінскай зямлі ўжо загінулі ад 150 да 180 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Зашмат. Для параўнання, амерыканцы замкнулі спіс загінулых у шматгадовай вайне з В’етнамам на 58 325 салдатах. Зашмат. У сваю чаргу ўрад Украіны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF