Ніва № 15 (3491), 9 красавіка 2023 г.

Пасланне і насланне

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Мінулы тыдзень быў адзначаны некалькімі адметнымі падзеямі. Так, як ужо звыкла апошнім часам, — усе яны са знакам мінус. Па-першае, ашчасліўлены ўжо амаль 29-гадовым кіраваннем Лукашэнкі, удзячны народ павінен быў выслухаць штогадовае пасланне вярхоўнага ўладара. Па-другое, амаль услед той жа народ павінен быў радасна адсвяткаваць так званы «дзень адзінства народаў Расеі і Беларусі». Гэтае «яднанне» вісіць над Беларуссю як адвечны праклён, як нейкае фатальнае насланне.

Аналізаваць дэталёва чарговае пасланне кіраўніка няма ніякага сэнсу. Нічога прынцыпова новага там не знойдзецца. Уся тая ж ваяўнічая рыторыка, усё тыя ж «ўрагі» наўкола. На 3-5 адсоткаў верных прыхільнікаў напэўна гэта дзейнічае дзесяцігоддзямі, пераважная бальшыня гэтых пасланняў проста не слухае. А вось рытуал для дзяржаўных службоўцаў, працаўнікоў фабрык, заводаў і фермаў цэлы час, з году ў год, удасканальваецца. У час гэтага паслання верны і ўдзячны народ павінен быць урачыста прыбраны, апрануты ў новенькую ўніформу і сядзець пільна і ўважліва ўзіраючыся ў тэлевізар. За такую верную грамадскую пазіцыю працаўнікі атрымліваюць зычлівасць начальства ды яшчэ дадатковы вольны ад працы дзень. Да Паўночнай Карэі канечне не дацягвае, але затое ёсць куды яшчэ імкнуцца і расці. Найбольш верныя прыхільнікі «шчаслівага настаяшчага» і «светлава будушчава» у гэты дзень паслання з усёй Беларусі з’язджаюцца ў вялізны сталічны палац і нажыва ўсёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF