Ніва № 15 (3491), 9 красавіка 2023 г.

Родны кут Марыі Новік (ч.ІІІ)

Ганна КАНДРАЦЮК

Марыя Новік — жывое звяно народнай вуснай гісторыі. Многае запамятала яна ад бабулі Ганны, народжанай у палове ХІХ стагоддзя. Як той успамін пра эпідэмію халеры, якая ў 1854-56 гадах скасіла тысячы ахвяр. У людзей не хапала слёз, з кожнай хаты было па некалькіх мярцоў. Людзі падалі як мухі: старыя, маладыя, дзеці...

Але пра гэта будзе далей...

Зараз Марыя Новік засяродзіцца на сваім полі, якое ў народзе завуць Корчміско. Лапік зямлі самы дарагі ёй у свеце атрымала ў спадчыну ад маці. Добрае поле, на якім хоць ты галлю ўваткні, то і так яна вырасце і абродзіць.

— Гэта было яшчэ да вайны, дзесьці ў 1937 годзе, — пачынае мая субяседніца. — Мой дзед Юстын любіў выпіць. І ён набраў крэдытаў у жыдоў. З-за гэтага не было жыцця. Маці прачнецца ў дзве гадзіны раніцы, каб сесці за калаўротак, запаліць лямпу, а пад акном ужо жыдоўка выстойвае: Юстын, колі долг оддасі! Дзед, каб не ісці ў турму, намерыўся прадаць тое Корчміско. А мая мама была з багатай радзіны. І яна кажа: я гэтага поля не ўпушчу з рук! Паехала да Збуча, атрымала ад сям’і грошы і адкупіла ад дзеда нашу зямлю. У мяне і сёння яшчэ паперы на гэта ёсць, — дадае Марыя Новік.

— А тая жыдоўка, што пад акном выстойвала, то была з Кутлоўкі? — пытаю.

— З Нарвы.

— Дык яна ноччу дабіралася?

— Не ведаю, як яна дабіралася. Але як мама запаляць святло ў дзве гадзіны, бо ж трэба было напрасці для цэлай сям’і на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF