Ніва № 14 (3490), 2 красавіка 2023 г.

Бар’еры

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Згадваў я раней у гэтым месцы пра Каіна і Авеля. Апавяданне пра іх гэта метафара пра аселых гаспадароў і вандроўных пастухоў. Аселыя сталі штораз больш акультурваць раллю, захопліваючы ранейшыя пашы і такім чынам «забілі» пастухоў. І сталі ствараць вышэйшую цывілізацыю, не толькі ў вытворчым, але і ў культурным плане. Запісаныя іх прароцтвы, што захаваліся ў Бібліі ці Каране, адлюстроўваюць іх пункт гледжання, іх інтарэс.

Яны не толькі ўмелі запісаць сваё светаўспрыманне, але і ўмелі пабудаваць загарадзі ад суседзяў, ад іхніх Гогаў і Магогаў. Згадвалася тут раней пра Гарганскую сцяну, узведзеную персідскай цывілізацыяй у старажытнасці. У старажытнасці таксама пачатак найбольш вядомай і найбольш магутнай антрапагеннай сцяны — Вялікай кітайскай сцяны.

З Вікіпедыі: «Вялікая кітайская сцяна — найбуйнейшы помнік архітэктуры. Праходзіць па паўночным Кітаі на працягу 6350 км. Акрамя абароны, да іншых мэт Вялікай сцяны адносяцца памежны кантроль, які дазваляў спаганяць пошліны на тавары, якія перамяшчаліся па Вялікаму шоўкаваму шляху, рэгламентаваць або стымуляваць гандаль, а таксама кантраляваць іміграцыю і эміграцыю. Акрамя таго, абарончыя характарыстыкі Вялікай сцяны ўзмацняліся будаўніцтвам вежаў, казармаў, гарнізонавых станцыяў, сістэмамі сігналізацыі, зарганізаванымі пры дапамозе дыму ці агню. Шлях да Вялікай сцяны таксама служыў транспартным калідорам. Будаўніцтва першай сцяны пачалося ў III стагоддзі да н. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF