Ніва № 14 (3490), 2 красавіка 2023 г.

Літаратурны крытык з Градалёў

Сяргей ЧЫГРЫН

10 сакавіка беларускаму літаратуразнаўцу, крытыку, даследчыку беларускай прозы Серафіму Андраюку (1933-2022) споўнілася б дзевяноста. Нарадзіўся ён 10 сакавіка 1933 года ў вёсцы Градалі Бельскага павета Падляшскага ваяводства. Бацька Антон Мацвеевіч і маці Ганна Фёдараўна (дзявочае прозвішча Кадлубоўская) у працы пярэдыху ніколі не мелі. Асабліва маці: трэба ж было дзяцей дагледзець, управіцца па гаспадарцы, бегчы на поле. Але што істотна, як успамінаў сам літаратар, не было якойсьці забітасці, змардаванасці. Бацька амаль кожную нядзелю хадзіў у царкву: ён спяваў у царкоўным хоры. Спяваў добра. Часам браў з сабой і Серафіма, і той сядзеў наверсе, там, дзе быў хор, і слухаў, слухаў. І не дакучала яму гэта. Бацька нядрэнна ўмеў чытаць. Зімовымі ці познаасеннімі вечарамі прыходзілі суседзі, і ён чытаў уголас „Біблію”. Слухалі ўважліва, абмяркоўвалі. Сваёй „Бібліі” не было, на нейкі час яе пазычалі ў таго, хто яе меў. Маці ледзь-ледзь умела чытаць, па складах, як кажуць. Але ў хаце было „Евангелле”, і нярэдка яго можна было бачыць у руках маці. Была ўся яна засяроджаная і, штосьці шэпчучы, шавяліла губамі.

Маці заўсёды нешта рабіла, ніколі не адпачывала. Рэдкія былі гадзіны, калі ў святочны дзень жанчыны збіраліся дзе-небудзь на лавачцы пагаварыць, пасмяяцца. А восенню позняй і зімой жанчыны пралі кудзелю — лён, воўну. Збіраліся яны (дзве-тры) у чыёйсьці хаце і пралі, спявалі, расказвалі якіясьці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF