Ніва № 14 (3490), 2 красавіка 2023 г.

Аб чым мараць беларусы?

Уршуля ШУБЗДА

Сёлета ізноў адсвяткуем 25 Сакавіка. Можа не так, як гэта мела месца ў 2018 годзе ў Беларусі, калі ў Менску, Гародні, Берасці, Магілёве ды іншых гарадах залуналі бел-чырвона-белыя колеры, але ўрачыстасці адбудуцца ў Польшчы, Вялікабрытаніі, Італіі, у Тбілісі ды сотні іншых гарадоў свету, у якіх зараз пражываюць беларусы. На радзіме, у самой Беларусі, напэўна таксама будуць такія, якія, як адзначыла старшыня Рады БНР, зробяць гэта «ў душы». Мары здзяйсняюцца на розныя спосабы і ў розных месцах і часе. І напэўна, у кожнага яны іншыя, а часам так розныя, што немагчыма і так задаволіць усіх.

У рамках беластоцкіх угодкаў 25 Сакавіка пабывала я на двух мерапрыемствах, якія сарганізавала беларуская дыяспара Беластока. Адкрыццё выстаўкі «БНР-105» прайшло ў хабе «Новая зямля» па вуліцы Вышынскага, 6А. А ў пабе «Beer4U» па вуліцы Легіяновай, 14/16, дзе рэгулярна па серадах праходзяць беларускія сустрэчы, адбылася аўтарская вечарына з Уладзімірам Арловым, які прапанаваў новае выданне кнігі «Імёны свабоды».

Пад снапом і з граблямі не сорамна

Калі гаварыць пра БНР, варта, асабліва сёлета, калі адзначаем 160-ю гадавіну Студзеньскага паўстання, успомніць словы прафесар Лены Глагоўскай пра Кастуся Каліноўскага і ўплыў яго змагання на ўзнікненне БНР.

— У 1919 годзе ксёндз Уладзіслаў Талочка пра паўстанне пісаў у «Беларускім жыцці», а першы ўвёў яго ў нацыянальную свядомасць гісторык родам з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF