Ніва № 14 (3490), 2 красавіка 2023 г.

«Змест інтэр’еру»

(рмац)

У Музеі скульптуры Альфонса Карнага ў Беластоку, па вуліцы Святаянскай, 17, адкрыта выстава супрацоўнікаў Інстытута мастацтваў Архітэктурнага факультэта Беластоцкай палітэхнікі. Люстэрка, нататнікі, лямпы, кокан, бетон, шкло, святло — творы 16 мастакоў гэтай вышэйшай навучальнай установы можна пабачыць на выставе «Змест інтэр’еру».

— Выстава — спроба мастакоў даць адказ, што такое змест інтэр’еру і што гэта за канцэпцыя, а аўтары твораў праз розныя мастацкія формы спрабуюць паказаць гэты інтэр’ер, — сказала Беата Яновіч, дырэктарка Музея.

— Інтэр’ер — гэта глыбокая канцэпцыя, і кожны мастак успрымае яе па-свойму, — адзначыла Ганна Сідарчук, куратарка выставы. — Нашы мастакі імкнуліся прааналізаваць, даследаваць змест інтэр’еру, і кожны акцэнтуе ўвагу на чымсьці зусім іншым. Рэцыпіент выставы ўбачыць розныя інтэрпрэтацыі інтэр’еру. Назва таксама адпавядае таму, што адбываецца ў Беластоцкай палітэхніы; мы — Інстытут мастацтваў, у нас кафедра дызайну інтэр’еру і кафедра графікі, і работы гэтых 16 мастакоў абсалютна розныя.

— Выставу ствараюць як ужо прызнаныя ў свеце мастакі, якія выстаўляліся ў краіне і за мяжой, так і невядомыя больш шырокаму колу мастакі, якія нядаўна пачалі працаваць у Беластоцкай палітэхніцы на Факультэце архітэктуры, таму для іх удзел у такой выставе — каштоўны вопыт, — дадала Ганна Сідарчук.

— Змест інтэр’еру — наша інтымнасць і ўражлівасць, — мяркуе доктар Таццяна Місіюк, прафесарка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF