Ніва № 14 (3490), 2 красавіка 2023 г.

Моладзь Гайнаўшчыны і Беластока супольна святкавала Дзень Незалежнасці

Аляксей МАРОЗ

Агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы з Аб’яднаннем у карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА ў Беластоку паспяхова наладзілі супольнае святкаванне Дня Незалежнасці і адзначылі 105-я ўгодкі заснавання ў 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Свята праходзіла 24 сакавіка ў спартыўнай зале Гайнаўскага белліцэя з удзелам белліцэістаў, іх бацькоў і сямейнікаў, настаўнікаў ды гасцей з Беластока. Са сталіцы нашага ваяводства прыехалі моладзь Беларускага дзіцяча-маладзёжнага танцавальна-вакальнага калектыву «Падляшскі вянок», іх бацькі і прадстаўнікі аб’яднання АБ-БА, пры якім дзейнічае танцавальны гурт. У час канцэрта выступілі члены беластоцкага «Падляшскага вянка» і гайнаўскіх ліцэйскіх калектываў — танцавальнага «Лявоніха» ды вакальнага «Знічка».

Удзельнікаў урачыстасці прывітаў дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук. Разам з віцэ-дырэктарам Дарыюшам Мусюком і старшынёй Бацькоўскага камітэта Анэтай Сянкевіч уручылі падарункі старшыні аб’яднання АБ-БА Тамашу Герасімюку. Пры канцы святкавання падарункі ўручыла мастацкі кіраўнік «Падляшскага вянка» Аксана Прус.

— Сённяшні святочны дзень — гэта Дзень Волі. Кожны мае сваю волю і нельга яе забіраць. З гэтым спалучаная дэмакратыя і незалежнасць дзяржаў. Мы тут павінны ўспамагаць кожную нацыю, якая цярпіць у сваіх краінах ад рэжымаў і ўсялякіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF