Ніва № 14 (3490), 2 красавіка 2023 г.

Палітычная рэкамендацыя

Міраслаў ГРЫКА

Геаметрыя сучаснага спартыўнага кап’я прафіляваная такім чынам, каб яго палёт змясціўся ў межах стадыёна. Гэта прыкладна 100 метраў. Далёкае кіданне, адзначанае ў спартыўных аналах як сусветны рэкорд у 104,80 метра, здарылася толькі аднойчы ў гісторыі міжнародных спаборніцтваў і ледзь не скончылася трагедыяй, калі кап’ё, кінутае немцам Уве Хонам, праляцела ўсю даўжыню стадыёна і прызямлілася проста ў некалькіх сантыметрах ад запоўненай глядацкай трыбуны. Раней фанаты, то-бок патэнцыяльныя ахвяры спраўнасці немца, дапускалі ў сваім уяўленні магчымасць, што ў наступны раз кінутае ім кап’ё праляціць далей і праткне грудзі аднаго з іх, і ўскочылі з месцаў, зрэшты, не для таго, каб пакінуць небяспечную трыбуну, а каб горача апладзіраваць кідальніку кап’я. Потым зноў селі на лаўкі і замерлі ў чаканні наступнага выступу куміра. На шчасце толк праявіў савет Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый і роўна праз два гады пасля подзвігу Хона загадаў змяніць канструкцыю кап’я і вагу такім чынам, каб скараціць дыяпазон кідання кап’я. У той жа час рэкамендацыі па новых параметрах гэтага смяротнага інструмента былі абвешчаны дастаткова рана, каб усе маглі адаптавацца да іх, і ніхто не адчуваў сябе падманутым. Цяперашні сусветны рэкорд дазваляе спадзявацца, што гледачам на стадыёнах больш не давядзецца напружваць сваё спалоханае ўяўленне і тым больш займацца здаровымі разлікамі, даляціць да іх кінутае кап’ё ці не, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF