Ніва № 14 (3490), 2 красавіка 2023 г.
25 Сакавіка і «падарунак» з УсходуУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ25 сакавіка ў многіх гарадах розных краін Еўропы і свету зноў залуналі бел-чырвона-белыя сцягі, загучалі беларускія гістарычныя гімны і тысячы беларусаў адзначылі 105-я ўгодкі з часу ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У Беластоку Дзень Волі таксама прайшоў вельмі ўрачыста і натхняльна. Мясцовыя беларусы Падляшша і беларуская дыяспара як ніколі з’ядналіся ў патрыятызме і нацыянальнай годнасці. Атмасфера еднасці і агульнага разумення сітуацыі яскрава адчувалася на цэнтральным беластоцкім пляцы — Рынку Касцюшкі, дзе выступоўцы звярталіся да гістарычнай памяці як асновы і падмурка нацыянальнай тоеснасці і дзяржаўнасці, акрэслівалі самыя балючыя кропкі залежнага становішча Беларусі ад расейскага агрэсара. Вельмі важная падзея адбылася ў Коўне, дзе быў усталяваны помнік на магіле Клаўдзія Дуж-Душэўскага — сакратара Рады БНР і аўтара бел-чырвона-белага сцяга ў яго цяперашнім выглядзе. Дзень Волі сапраўды адзначалі па ўсім свеце — ад Беластока да заакіянскага Маямі. Адзінае месца на Зямлі, дзе ўжо зусім нельга адзначаць Дня незалежнасці — гэта тэрыторыя самой Беларусі. Зараз на роднай зямлі за ўзняты нацыянальны сцяг не толькі пачнуць крымінальную справу, а будуць збіваць, катаваць і могуць забіць. Такі акупацыйны рэжым сталінскага тыпу зараз пануе ў Беларусі. У дзень найвялікшага нацыянальнага свята і Дабравешчання па грыгарыянскім календары дачакаліся беларусы і «падарунку» з (...) |