Ніва № 14 (3490), 2 красавіка 2023 г.

Быць Нам Разам! БНР! 105-я ўгодкі Дня Волі ў Беластоку

Міра ЛУКША

25 сакавіка 105-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Беластоку супольна адзначылі беларусы з Падляшша і беларуская дыяспара. Усе беларусы ў свеце адзначаюць гадавіну абвяшчэння першай у гісторыі беларускай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі. На чале БHР стаяла дэмакратычна абраная рада, якая прыступіла да будаўніцтва беларускай адміністрацыі і адукацыі. У якасці герба Беларусі была ўстаноўлена Пагоня, а колеры сцяга — гістарычныя, бел-чырвона-белы. Беларускія незалежніцкія колы разглядаюць акты 25 сакавіка 1918 г. як вялікае значэнне ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці. Увекавечвае яно ўтварэнне незалежнай беларускай дзяржавы пасля падпісання Брэсцкага міру. Гадавіну гэтай падзеі ў Беларусі апазіцыя, а таксама беларусы ў Польшчы і іншых краінах свету адзначаюць як Дзень Волі. Дзень Волі ў Беластоку адзначаецца беларускай меншасцю з сярэдзіны 1980-х гадоў. Арганізатарамі сёлетняга святкавання Дня Волі ў Беластоку выступілі: Беларуская дыяспара Беластока (пераважна асобы, якія мусілі пакінуць Беларусь пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года), Беларускі саюз у Польшчы і Беларускае гістарычнае таварыства.

Суботняй раніцай на балконе Гасціннага Палацыка па вул. Кілінскага, з нагоды гэтага свята па ініцыятыве беластоцкіх улад былі вывешаны тры бел-чырвона-белыя сцягі — гістарычныя сімвалы незалежнай і вольнай Беларусі, непрызнаныя рэжымам Лукашэнкі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF