Ніва № 13 (3489), 26 сакавіка 2023 г.
Ад Гога і МагогаАляксандр ВЯРБІЦКІЯўрэйская энцыклапедыя канца ХІХ стагоддзя: Магог згадваецца ў Бібліі як другі сын Ноевага сына Яфета. Аднак гэтае імя стала і назвай вывадных ад яго плямён. Паводле старабіблейскай геаграфіі гэтае зборышча варварскіх плямён жыло на крайняй поўначы або паўночным усходзе, куды сягала ўяўленне даўніх аўтараў. Рымскі гісторык Флавій атаясамліваў іх са скіфамі; гэтую назву класічныя аўтары далі невядомым дзікім плямёнам. У прарока Іезекіля Магог абазначае і краіну, і народ, якога правадыром з’яўляецца Гог. У 38-й кнізе Іезекіль піша пра яго: «Скажаш: уварвуся ў зямлю, у якой паселішчы, нападу на спакойных і мірных, на ўсіх, якія жывуць без муроў, без брам, без засавак. Каб зрабаваць трафеі і расхапаць дабро, каб пакласці сваю руку на заселеныя месцы, на людзей, якія займаюцца гаспадараннем і жывуць з зямлі. Ці ж не для захопу дабра сабраў ты полчышчы свае, каб зрабаваць золата і серабро, забраць маёмасць і захапіць вялікія трафеі? (...) І ў той дзень, калі ўварвецца Гог, узбурыцца мой гнеў. І затрапечуць ад майго аблічча марскія рыбы, і птаства нябеснае, і польная звярына, і ўсе гады поўзаючыя па зямлі, і ўсе людзі на твары зямлі, і разваляцца горы, і рухнуць высокія вежы, і кожны мур упадзе. І павярну супраць [Гога] меч, і буду яго судзіць пошасцю і крывёй, і павальны дождж, і град камянёў, агонь і серку напраўлю на яго, і на многія народы, што з ім...». Энцыклапедыя: «Жывое і паэтычнае апісанне (...) |