Ніва № 13 (3489), 26 сакавіка 2023 г.

«Гісторыя, якая будзе жыць!» — у песнях Віктара Шалкевіча

Уршуля ШУБЗДА

Слухаючы песень Віктара Шалкевіча, складваецца ўражанне, што „Старога барда” ўжо нішто і ніхто не здзівіць. У ягоных тэкстах перамешаны гумар, іронія, здзек, пашана, настальгія і вайна нерваў. Усё-такі ў першых словах пасля прывітання з натоўпам людзей, якія шчыльна запоўнілі залу беластоцкіх „Сподкаў”, бард падкрэсліў, што яшчэ ніколі не было так людна на яго канцэрце. Пашкадаваў аднаго, што яго канкурэнтаў тут няма. Менавіта таму варта яшчэ раз вярнуцца да пятніцы 17 сакавіка, калі то Шалкевіч яшчэ раз стрымаў дыханне сотням гледачоў.

Арганізатарам канцэрта быў Фонд Kamunikat.org i Podlaski Instytut Kultury ў Беластоку Яшчэ да канцэрта старшыня Фонду Яраслаў Іванюк паклапаціўся за рэкламу і распаўсюд інфармацыі аб будучай падзеі. Канцэрт беларускага барда Віктара Шалкевіча меў адбыцца 17 сакавіка 2023 у 18 гадзін у Падляшскім інстытуце культуры па вуліцы Св. Роха ў Беластоку.

«Цяжка паверыць, але Віктар Шалкевіч ніколі не выступаў з сольным канцэртам у сталіцы Падляшша! І зараз гэта адбудзецца.

У канцэрце «Кульмінацыя» — песні Віктара прагучаць ажно на чатырох мовах!»

Яшчэ да канцэрта тыя, якія не вызначыліся, маглі атрымаць жменьку інфармацыі і... кінуць занудлівыя справы, або адкласці неадкладныя абавязкі і выбрацца на адну з цікавейшых культурных падзей, якія таго дня прапанаваў Беласток.

«Будзе лірычна, і сатырычна, і вяснова, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF