Ніва № 13 (3489), 26 сакавіка 2023 г.

Тры Устаўныя Граматы

Тры Ўстаўныя Граматы, прынятыя Выканаўчым Камітэтам Рады Ўсебеларускага Зьезду (Радай БНР) у лютым і сакавіку 1918 г. — галоўныя дакумэнты, у якіх абвяшчалася воля беларускага народу адносна сваёй нацыянальна-дзяржаўнай будучыні. У Першай, Другой і Трэцяй Устаўных Граматах сфармуляваныя галоўныя прыярытэты і каштоўнасьці, на якіх па сёньняшні дзень грунтуецца дзейнасьць Рады БНР.

Першая Ўстаўная Грамата да Народаў Беларусі

Радзімая старонка наша апынулася ў новым цяжкім палажэньні. Дзе цяпер улада што тут была няведама. Мы стаімо перад тым што край наш можа быць заняты нямецкім войскам.

Вы павінны ўзяць сваю долю ў свае ўласныя рукі.

Беларускі народ павінен зьдзейсьніць сваё права на поўнае самавызначэньне а нацыянальныя меншасьці на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію.

Права нацыяў павінна знайсьці сваё зьдзейсьненьне шляхам скліканьня на дэмакратычных пачатках Устаноўчага Сойму.

Але і да скліканьня Сойму ўся ўлада на Беларусі павінна належаць тым народам якія на ёй жывуць.

Выканаўчы Камітэт Рады Першага Ўсебеларускага Зьезду даданы прадстаўнікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных меншасьцяў зьдзяйсьняючы заданьня Зьезду абвяшчае сябе тымчасоваю ўладаю на Беларусі, паходзячаю да кіраваньня краем і данайхутчэйшага скліканьня Ўсебеларускага Ўстаноўчага Сойму на аснове агульнага права для ўсякага дарослага насяленьня, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF