Ніва № 13 (3489), 26 сакавіка 2023 г.

Родам з Беласточчыны. Дзесяць фактаў з жыцця Янкі Чарапука-Змагара

Сяргей ЧЫГРЫН

Беларускі палітык і грамадска-партыйны дзеяч Янка Чарапук-Змагар (1896-1957) быў родам з мястэчка Новы Двор Сакольскага павета. Скончыў Навадворскае гарадское вучылішча і гімназію ў Гародні, а таксама юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Жыў і памёр у Чыкага (ЗША). Жыццё яго было няпростым і складаным, пражыў беларус толькі 61 год. Прапаную чытачам дзесяць фактаў з жыцця Янкі Чарапука з Сакольшчыны. Фотаздымкі з архіва Наталлі Гардзіенка і аўтара гэтых радкоў.

1. Янка Чарапук-Змагар і Украіна

Падчас вучобы ў Пецярбургу Янка Чарапук знаёміцца з украінцамі. Ім так спадабаўся адукаваны беларус з Беласточчыны, што яны яго ўцягнулі ў палітыку. Спачатку ўкраінцы прызначылі Янку сакратаром Пецярбургскай місіі Цэнтральнай Украінскай Рады. Затым яго адкамандзіравалі да Міністэрства замежных спраў Украінскай Народнай Рэспублікі. Ён пераязджае ў Кіеў. У Кіеве Янка Чарапук становіцца сябрам Беларускай Рады на Украіне і сябрам Рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. У Кіеве ён арганізоўвае Беларускую партыю незалежных рэвалюцыянераў.

2. Янка Чарапук-Змагар і Беларуская Народная Рэспубліка

У 1918 годзе Янка Чарапук з Кіева вяртаецца ў Беларусь. Ён далучаецца да спраў БНР. Яго прызначаюць сакратаром Рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Пасля працуе сакратаром Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі, прызначаецца сакратаром Дыпламатычнай місіі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF