Ніва № 13 (3489), 26 сакавіка 2023 г.

Радыёжурналіст, музыка, паэт мае рацыю

Міра ЛУКША

26 студзеня выйшла кніга вершаў журналіста Радыё Рацыя — музыкі, паэта і даследчыка Віктара Сямашкі „Аўтар мае рацыю заўжды”. Мастацкая кніга выйшла ў Беластоку, у цвёрдай аскетычнай вокладцы быццам бы з малюнка Лявона Тарасэвіча — усё ж гэта не паласатыя падляшскія краявіды (здымкі Аляксея Навумчыка) на 100 старонак, вершы дапоўненыя фотаздымкамі. Прэзентацыя кнігі ў Беластоку адбылася 2 сакавіка ў мастацкай клуба-кавярні «Duży Pokój» па вуліцы Мальмеда, 3. Падчас сустрэчы аўтар меладэкламаваў свае тэксты ў суправаджэнні фартэпіяна і флейты. Музыка стваралася экспромтам, таму выкананне заўсёды іншае, але застаецца ў запісах. «Па-мойму, паэзія — гэта таксама від музыкі. Таму што словы таксама гучаць, нават калі мы іх чытаем услых, яны гучаць у нашай галаве. Таксама камбінацыя нейкіх гукаў, проста яшчэ знітаваная з канкрэтнымі сэнсамі слоў». Кніга рыхтавалася больш за дзесяць гадоў, творы ўзнікалі ў Беларусі, цягам 2009-2011 гадоў, але шмат у чым яна звязаная ўжо з Беластокам.

— Яна выдадзеная тут, над вёрсткай і дызайнам працаваў Юрка Асеннік, — кажа аўтар. — Рэдактура ўсіх гэтых тэкстаў адбывалася з 2015 года тут, дапрацоўка тэкстаў працягвалася да моманту публікацыі. Загаловак быў прыдуманы больш за 19 гадоў таму. Здымкі пры першым набліжэнні — поўная абстракцыя, проста рознакаляровыя лініі рознай шырыні, але асабліва менчукам гэта павінна быць асабліва блізкая і пазнавальная, таму што як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF