Ніва № 13 (3489), 26 сакавіка 2023 г.

З кніжкай у Чыжах, 17.03.2023

Ганна КАНДРАЦЮК

Адна з маіх кніжных гераінь кажа: „Свойскі хлеб найсмачнейшы”.

Чыжы прывіталі мяне не толькі добрым словам і гасцінай, там было яшчэ тое незвычайнае. Слухачы спантанна ўключаліся ў размову, а іх успаміны смела маглі б папоўніць сюжэт прэзентаванага выдання „У прысценку старога лесу”, хоць бы той расказ пра старыя сосны ля прыпушчанскай Макаўкі, пад якімі быў адпачываў здарожаны Ягайла. Гэтай легенды ўжо не памяталі ў маёй роднай Кутлоўцы, куды дабіраліся чыжоўцы на нарваўскія сенажаці.

— А вазы былі на драўляных колах, то каб не абцяжарыць коніка, мы ішлі пехатой каля воза, — успамінаў той слухач. — І ўсю дарогу спявалі. Прыйдзеш дахаты, то рукі ад таго маршу ажно баляць...

Частка таго шляху, які яшчэ ў 60-х гадах ХХ стагоддзя адольвалі з сенам і песняй жыхары Чыжоў, апісаны ў маім рэпартажы «З яйкамі ў Камень». І тут публіка надта жыва адрэагавала на прозвішча мастака Іларыёна Данілюка, вядомага як «Зэнэк». Ён размалёўваў хаты не ў адной вёсцы, што ў Чыжоўскай гміне. Прытым заўсёды стараўся зацягнуць сваё маляванне, ажно людзям канчалася цярплівасць. Але і тады ён ішоў на хітрыкі. Адна са слухачак прыгадала, як мастак марудна маляваў хату ў недалёкіх Койлах, а калі гаспадыня стала яго паганяць, на сцяне яе хаты з’явіўся голы партрэт той жа жанчыны. Пасля яна ўжо карміла мастака як найлепшага госця, каб толькі ён замаляваў той сарамлівы партрэт!

Падобны рэзананс выклікаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF