Ніва № 13 (3489), 26 сакавіка 2023 г.

Студзеньскае паўстанне ў Белавежскай пушчы і наваколлі (ч.II)

Аляксей МАРОЗ

У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы 3 сакавіка Васіль Герасімчык — гісторык з Беларусі, які зараз жыве ў Варшаве, расказаў пра Студзеньскае паўстанне ў Белавежскай пушчы і наваколлі. Сустрэча была прымеркавана да 160-й гадавіны паўстання 1863 года, якая ў нашай краіне ўрачыста адзначалася на самым высокім узроўні, таксама з удзелам прадстаўнікоў беларускай супольнасці.

* * *

Варшаўскі паўстанчы ўрад 11 сакавіка 1863 года адхіліў ад улады Беларуска-Літоўскі ўрад і перадаў уладу Віленскаму камітэту белых, які стаў называцца «Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы». Гэты аддзел распаўсюдзіў дэкрэт, якім касаваліся ўсе паўнамоцтвы і мандаты Беларуска-Літоўскага ўрада, на чале якога стаяў Каліноўскі. Кастусь Каліноўскі ад імя Урада Беларусі і Літвы выказаў пратэст супраць змены ўлады і зняў з сябе адказнасць за ўсе будучыя памылкі і страты новай улады, якой падпарадкаваўся.

— Змаганне з паўстанцамі ўспрымалася царскімі вайскоўцамі як воінская кампанія. За гэта вайскоўцы атрымлівалі ваенныя ўзнагароды. У траўні 1863 года царом Аляксандрам ІІ была абвешчана амністыя для паўстанцаў. Шмат сялян, якія спачатку прынялі ўдзел у паўстанні, амністыяй пакарысталіся. Пасля паўстанцкіх паражэнняў у бітвах насельніцтва Беласточчыны не падтрымлівала ўжо паўстання і часцей здараліся выпадкі выдавання паўстанцаў для расійскіх войск. За аднаго здадзенага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF