Ніва № 13 (3489), 26 сакавіка 2023 г.

Родны кут Марыі Новік (ч.ІІ)

Ганна КАНДРАЦЮК

У «Бары» сустракаліся не толькі свае, музыкаванне і гулянкі на лясной паляне прыцягвалі моладзь з суседніх вёсак: Кутавой, Храбустоўкі. Спевы рэзанаваў стары лес, які яшчэ нядаўна даваў надзейны схоў людзям і жывёле, калі праз вёску праходзіў фронт. У канцы 40-х і пачатку 50-х ХХ стагоддзя ўся Еўропа, хоць пазначаная руінамі і глыбокімі траўмамі, адрэагоўвала кашмар вайны ў шалёных гулянках і танцах. Няйначай было і ў Кутлоўцы, дзе, як успамінае Марыя Новік, была моцная кавалерка. Іх пявучую грамаду падлеткаў не дапускалі яшчэ да кампаніі, але і не праганялі з лясной паляны.

— Апрача спеваў былі там танцы. Кожны раз зладжвалі музыкантаў. Прыязджаў такі Грыня з Крыўца, быў яшчэ Бобэль з Храбустоўкі, Грыша Валеркаў з калёніі... Так гудзелі і танчылі, ажно ўсе ваўкі паўцякалі з «Кострына», самай дзікай і назначанай дрэннай славай часткі лесу.

Лясны, спантанны музычны «цэнтр», пра які ў наваколлі казалі «У БОРЫ», праіснаваў да 60-х гадоў. Пасля танцы перанеслі ў вёску. Там, на Шварцавым гародзе, кавалерка збудавала пляцоўку і кожны год ад Юр’я па Пакрову рабілі забавы. Марыя Новік успамінае музычныя гіты пасляваенных гадоў: «Ой там у полі, у полі сцелецца белы туман», «Белым снегам», «Коло млына», «Рабіна кудравая»... Яна сама — апошняе пакаленне, якое са старажытных часоў яшчэ вітала вясну дзявочымі спевамі:

«Ой гукну, я гукну, нэхай матуля чуе, нэхай вона мне, вэчоруньку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF