Ніва № 13 (3489), 26 сакавіка 2023 г.

Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы з нагоды 25 сакавіка 2023 г.

Івонка Сурвілла Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Мае дарагія суродзічы, Як заўсёды хачу перад усім прывітаць вас ад Рады БНР і сябе асабіста з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, якім мы кожны год адзначаем абвешчаньне незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны.

Колькі часу прайшло і колькі падзеяў мы перажылі ад таго часу, калі Рада Першага ўсебеларускага кангрэсу, выбраная амаль дзьвюма тысячамі дэлегатаў з усяе Беларусі, абвясьціла на сваім сходзе наступнае:

«Год таму назад народы Беларусі разам з народамі Расеі скінулі ярмо расейскага царызму, які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь; не пытаючыся народу, ён кінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія.

Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край.

Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў асобе Устаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.

Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўны ідэал».

Дарагія суродзічы, дзеля прысутнасьці 105 год пазьней на нашай усходняй мяжы таго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF