Ніва № 13 (3489), 26 сакавіка 2023 г.

Нашэсце трусоў

Міраслаў ГРЫКА

Мне падабаецца размаўляць з іншым чалавекам. Аб усім. Пра палітыку, пра ранішнія ўздымы... Нядаўна я не доўга балбатаў з сябрам ля нарваўскай крамы пра тэмпы жыцця. Ці лепш, як чарапаха, жыць спакойна, млява, смакуючы кожны кавалачак часу, ці, як гепард, імчацца проста да мэты хутка, прагна і да крайняй знямогі? Іншымі словамі, мы былі заклапочаны пытаннем правільнай хуткасці жыцця. Мы не прыйшлі да здавальняючай высновы, акрамя таго, што які б тэмп вы ні абралі, жыццё ўсё роўна залежыць ад хуткасці часу. І гэта абсалютна аднолькава для кожнага з нас, гэта значыць 1 секунда = секунда. Ні больш, ні менш. Мне вельмі спадабалася размаўляць з сябрам. У яго правільны памер мозгу. Чалавечы мозг, калі ён не занадта вялікі, павінен быць большы, чым кулачок дзіцяці. Вялікі мозг сядзіць у шкарлупіне, як квактуха на яйках, і пакуль думка, нават самая разумная, не прапала, час вяртацца дадому. Да таго ж, з за свайго неўтаймаванага аб’ёму, у ім зашмат нявыкарыстанай прасторы, ці, наадварот, шмат захламленых і заплеснелых клетак, у якіх дыхаюць непахісныя перакананні, зацвярдзелыя погляды, самыя справядлівыя прычыны і ўсе гэтыя іншыя відавочныя відавочнасці і самыя сапраўдныя ісціны. На жаль, łeb jak geesowski sklep, мае кожная ўлада. Аднак, як ні дзіўна, многія польскія палітыкі з вялікімі мазгамі неабавязкова прыпісаны толькі да ўлады. Аскепкі апазіцыі не меншыя. Скандал вакол папы-паляка, выкліканы гэтым асяроддзем, заснаваным на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF