Ніва № 13 (3489), 26 сакавіка 2023 г.

«Чырвоная Русь»

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Галоўнай падзеяй мінулага тыдня ў свеце бясспрэчна стаў ордар на арышт, выдадзены Міжнародным крымінальным судом у Гаазе, на Уладзіміра Пуціна, начальніка новай расейскай імперыі, якая ўжо развязала вайну супраць некалькіх народаў і гатова надаць ёй як мінімум агульнаеўрапейскі характар, а то і распаліць сусветны пажар. Гэтае рашэнне мае найперш не столькі юрыдычны, колькі маральна-палітычны характар. Нарэшце старая Еўропа наважылася на цвёрды крок, які трэба было зрабіць яшчэ год таму. Ордар на арышт Пуціна і адной з яго паплечніц выдадзены ў звязку з масавым вывазам з захопленых тэрыторый Украіны менавіта ўкраінскіх дзяцей, фактычнай дэпартацыі непаўналетніх і трымання іх у адмысловых лагерах. Гэты сігнал Захаду Маскве выглядае мацнейшым за ўсе яго ранейшыя палавіністыя і непаслядоўныя эканамічныя санкцыі. Гэта новы пункт адліку ў супрацьстаянні цывілізацыі і варварства, міжнароднай законнасці і палітычнага бандыцтва. Гэты ордар урэшце можа стаць тым трыгерам, які зрушыць маналітныя пліты вярхоўнай крамлёўскай улады.

Для верхаводнікаў сённяшняй Беларусі — гэты ордар таксама не пройдзе бясследна, «чорная метка» неўзабаве можа прыляцець і ў Мінскі «Чырвоны дом». А пакуль вярхоўная ўлада РБ правяла ў мінулую суботу, 18 сакавіка, устаноўчы з’езд сваёй новай партыі «Белая Русь». Уласна арганізацыя пад такой шыльдай як грамадская арганізацыя існуе ўжо даўно. Толькі зараз вырашана назваць яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF