Ніва № 13 (3489), 26 сакавіка 2023 г.

У Міхалове пад пяром Сыракомлі

Міры ЛУКША

Чарговы, дваццаць пяты выпуск Конкурсу беларускай паэзіі і прозы «Дэбют» абвешчаны быў яшчэ з лета 2022 года ў «Ніве». На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняло ў ім удзел больш за тысячу асоб. Удзел у выпуску «Дэбюту-2022» прыняло 47 літаратараў-аматараў з усёй Польшчы, якія прыслалі ў «Ніву» 49 нізкі твораў, найбольш паэтычных (па прынамсі тры вершы). Першая група — вучні пачатковых школ і ліцэяў прыслалі 31 канверт з творамі; тут было аж 18 дэбютантаў. У большасці ўдзельнікі былі з Міхалоўскай пачатковай школы імя Уладзіслава Сыракомлі. Аж 25 асоб прыслалі свае літаратурныя спробы, а на XVI «Дэбюце» выступіла была толькі адна вучаніца. Вялікая тут заслуга новай настаўніцы беларускай мовы Ганны Комінч, музыказнаўцы і паэтэсы, якая заахвоціла вучняў да творчасці і дапільнавала, каб яны паспелі і не забыліся выслаць творы на конкурс. Часам вялізны пакунак з засакрэчанымі творамі вучняў варта прывезці проста ў рэдакцыю «Нівы» — арганізатара конкурсу. Пераможцам у першай групе ў галіне паэзіі стала Агнешка Грыка з Плянт, а на 3 месцы апынуліся паэтычныя творы Амеліі Зыскоўскай з Міхалова. Але ўзнагароды атрымалі ўсе ўдзельнікі! І Магдалена Дурэк з Міхалова, Адэля Шорц, Дамініка Новік, Юля Філіпчук з Новай Волі — усе з ІІ «б» класа, Ізабела Банцарэвіч з Лявонавіч, Міхал Астравецкі з Крыніцы, Эвеліна Казлоўская з Кабылянкі, Алівія Казёл з Міхалова — вучні 8 «ц» класа, Патрык Гайдучэня з Міхалова з 5 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF