Ніва № 12 (3488), 19 сакавіка 2023 г.

Мяжа

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Кінь вокам на увесь абшар зямлі:

Вось хату шчыльна абышлі

Парканы з гострымі цьвікамі,

Пасыпаныя бітым шклом,

Глядзі — ў прасторах за сялом

Мяжамі

Падзелены на нівах каласы,

Ідуць канаўкі празь лясы,

I стопудовыя гранічныя каменьні

Сярод лугоў бяскрайных заляглі.

Так пісаў Максім Багдановіч у 1914 годзе, 109 гадоў таму. Меж тады было шмат. Некалькі гадоў пазней наступілі рэвалюцыйныя грамадскія змены, якія мелі назаўсёды змесці з твару зямлі прыватную ўласнасць, у тым ліку і межы, якія тую ўласнасць вызначалі.

Стары парадак мы зруйнуем

Магутным выбухам сваім

І свет на новы лад збудуем:

Хто быў нічым той будзе ўсім. (...)

Мы ўсе работнікі, сяляне —

Сусветны рой працаўнікоў —

Мець будзем на зямлі ўладанне —

А дармаеды прэч! Далоў!

Так спявалі энтузіясты новага парадку пралетарскі гімн. На ўсходзе Беларусі былі заснаваны калгасы, вясковыя межы былі заараны. У буйных планах была таксама ліквідацыя і дзяржаўных меж...

А навонкі тых меж, за якімі яшчэ не ўзяліся за пабудову новага парадку, лютавала цераспалосіца, земляробам было цесна, здаралася, што падворвалі сабе межы дзеля пашырэння сваіх гаротных уладанняў. У Польшчы ў міжваенны перыяд праводзілася камасацыя зямельных угоддзяў, якая інтэгравала каля 860 тысяч сялянскіх гаспадарак. А пасля вайны камасацыя ахапіла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF