Ніва № 12 (3488), 19 сакавіка 2023 г.

РАЗВІТАЛЬНАЕ СЛОВА...

Тадэвуш СТРУЖЭЦКІ

Сённяшні сонечны ранак ніяк не прадвяшчаў такой сумнай і горкай навіны, — адышоў у вечнасць адзін з самых вядомых і знакамітых беларусаў замежжа, шматгадовы старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Ян Янавіч Сычэўскі. Ён быў душой і сэрцам беларусаў на Беласточчыне і ўсёй Польшчы, яго добра ведалі і паважалі многія кіраўнікі і міністры нашай краіны, шматлікія кіраўнікі ўстаноў культуры, прафесійных і аматарскіх калектываў, сотні іх удзельнікаў.

Для мяне асабіста — гэта адна з самых вялікіх страт за апошні час! Амаль 35 гадоў добрага знаёмства і шчырага сяброўства, сотні чаканых сустрэч, сумесных культурных праектаў... Дзякуючы яго запрашэнню ў 1993 годзе, 27 гадоў запар давялося разам з шаноўным Міхасём Дрынеўскім працаваць у складзе журы цэнтральных аглядаў штогадовых агульнапольскіх фестываляў „Беларуская песня”, а праз яго і шматлікія іншыя імпрэзы пазнаёміцца і пасябраваць з вельмі многімі кіраўнікамі і ўдзельнікамі беларускіх калектываў і выканаўцаў у Польшчы, кіраўнікамі ўстаноў культуры і мясцовых органаў самакіравання ў Падляшскім ваяводстве. Будынак БГКТ па вуліцы Варшаўская,11 у Беластоку стаў сапраўдным родным беларускім домам, які з радасцю кожны год наведвалі і ў якім заўсёды гасцінна сустракаў разам са сваімі паплечнікамі наш дарагі Янка Сычэўскі!

Упэўнены, што сённяшні боль вялікай страты падзяляюць і любімыя Янкам Сычэўскім нашы творчыя калектывы, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF