Ніва № 12 (3488), 19 сакавіка 2023 г.

ВАР’ЯТНЯ (ч ІІ) (працяг з Нівы № 11)

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ

То гасла, то ўзгаралася зара.

То снег сцяной. То дождж, нібы з вядра.

То плыў туман, то дым... Ён горкі быў, не хатні.

Галгофай называлася гара,

Дзе храм стаяў, і дзе жылі ў вар’ятні

Бог і Марыя, іх Дачка і Сын:

Хрыстос і Магдалена...

Я адзін

Не быў нікому на гары раднёю,

Як тыя ўсе, хто жыў тут пад гарою,

Як над гарою жураўліны клін,

Які прынёс Хрыста на крыж Ягоны,

Каб я ўзыйшоў на крыж замест Яго...

І Ён глядзеў з крыжа.

Чакаў.

І быў пагляд замглёны...

І не пачуў я голасу свайго,

Які казаў: «Такіх, як я, мільёны!

Свет не заўважыць страты аднаго,

Калі ён чалавечы сын, не Божы,

І застанецца Віфсаід варожы,

Варожы застанецца Харазін...»

І гнеўна Бог спытаў: «А чый ты сын?»

«Нічый. Бо Ты забраў маіх бацькоў!»

«Але ж спачатку даў. Цячэ ў табе іх кроў.

Яна — як і ў Хрыста. Ва ўсіх сясцёр, братоў,

Якіх без ласкі Бога ты б не меў», —

Сказала ціха ты...

І Бог суцішыў гнеў.

Ён неадрыўна на цябе глядзеў

З любоўю нават большай, чым на Сына.

«Прыйшла пара, — сказаў. — І гэтаю парой

Ты стала ўсім, кім можа стаць жанчына:

Дачкой, каханкай, маці і сястрой».

«Яшчэ й святой», — падумаў я, згадаўшы

Вар’яцкія і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF