Ніва № 12 (3488), 19 сакавіка 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (58). Не верыцца

Андрэй СЦЕПАНЮК

Днямі, на некалькіх сайтах, з’явілася інфармацыя, што нейкая (не будзем прыводзіць яе прозвішча) лукашэнкаўская і прарасейская актывістка выступіла з прапановай знішчэння помніка Ларысе Геніюш, які знаходзіцца на цвінтары Свята-Троіцкай царквы ў Зэльве. Сярод соцень або і тысяч страшных вестак, якія напаўняюць медыяпрастору, здавалася б, гэтая не будзе найгоршай, але... Пакутніцкае жыццё сям’і Геніюшаў, апісанае між іншым у „Споведзі” (на польскай мове кніжка выйшла пад загалоўкам „Ptaki bez gniazd”), здавалася, хаця ў хвіліну, калі не будзе ўжо іх на гэтым свеце, набярэ іншага, належнага ім значэння. Але не, аказалася, што і цяпер знайшліся людзі (хаця ў тым выпадку цяжка іх так называць), якія не могуць зразумець, што непахіснасць у найважнейшых для сумленнага чалавека справах з’яўляецца часта сэнсам жыцця. І ў хвіліну, калі свет глядзіць са страхам на развіццё „рашызму”, яны надалей адурманьваюць „недапушчальнай рэабілітацыяй нацызму”. Цікавым у гэтай справе будзе таксама тое, як захаваецца Беларуская Праваслаўная Царква, на якой тэрыторыі ўсталяваны помнік.

Кожны сябра крылаты свой ведае шлях,

Неабмежаны, сіні, паднебны,

Як й куды скіраваць крыльляў вольны размах,

Ім на гэта указ не патрэбны!

Быць сабою, няспыненым птахам ў жыцці,

Ў летні дзень ці размоклую восень.

Не указанай вузкаю сьцежкаю йсьці,

А ляцець, куды думы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF