Ніва № 12 (3488), 19 сакавіка 2023 г.

Мастакі Падляшша — Цэнтры культуры

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

25 лютага ў Беластоку ў кавярні «Заходняя» па вуліцы Заходняй, 2F, адбыўся вернісаж Двухасабовай міжнароднай майстэрні жывапісу Данілы Грамацкага і Валянцінаса Варнаса.

Мерапрыемства суправаджалася паралельнай выставай твораў мастакоў, раней выстаўленых у Нараўцы. Падчас двухтыднёвага зімовага пленэру мастакі паказалі свету больш за семдзесят новых карцін. Васямнаццацю з іх можна было палюбавацца суботнім вечарам у беластоцкай кавярні.

Нязмушаная атмасфера і адносна інтымная сустрэча спрыялі непасрэднаму кантакту паміж Данілам, Валянцінасам і публікай. Лейтматывам вечара стаў лозунг «Цэнтр культуры».

Даніла Грамацкі на самым пачатку адзначыў: — На гэтых сценах вісіць вельмі малая частка таго, што мы стварылі за два зімовыя тыдні. Астатнія вядуць жыццё пачцівага жывапісу — некаторыя на іншай выставе, некаторыя ў нашых майстэрнях, іншыя знайшлі сваё месца ў прыватных калекцыях.

Як узнікла ідэя двухасабовага пленэру?

Мастакі пазнаёміліся больш за дзесяць гадоў таму падчас пленэру ў Лэнчнай, што на Любліншчыне. Яны ўспамінаюць: — Гэта толькі вынік нашага сяброўства... у Лэнчай не было чаго маляваць. Гулялі ў карты — у тысячу, сядзелі ў санаторыі, трохі выпівалі і закусвалі. Так мы і пазнаёміліся. Там нешта «пстрыкнула». Валянцінас сказаў, што робіць пленэр у Літве, і ці я хачу прыехаць. А я рабіў пленэр на Падляшшы. Ён прыехаў да мяне, а я да яго, і з гэтага ўсё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF