Ніва № 12 (3488), 19 сакавіка 2023 г.

Арлянская сінагога (ужо не) запрашае

Міхал МІНЦЭВІЧ

Мураваная сінагога ў Орлі была пабудавана — верагодна, бо няма архіўных дакументаў — каля 1650 года, на плане квадрата, у асноўным з абпаленай цэглы, без падвала. Будынак ад усходу аднапавярховы, а з захаду (спераду) двухпавярховы. Галоўная зала ў г.зв. дзевяціпольным стылі, са столлю падпертай чатырма калонамі.

Будынак некалькі разоў перабудоўваўся і разбудоўваўся. Інтэр’ер быў аздоблены прыгожай паліхроміяй з жывёльна-расліннымі матывамі; да сёння захаваліся толькі фрагменты. Некалькі разоў гарэла, апошні пажар быў у 1938 годзе.

У час акупацыі гітлераўцы зруйнавалі сінагогу, а на даху зладзілі «гняздо» — назіральны пункт. Пасля 1945 года былі знесены бакавыя бабінцы. Гмінны кааператыў (ГС) складваў у пярэдняй частцы калійную соль, якая ўчыніла сценам неабарачальныя шкоды. Недахоп фінансавых сродкаў не дазволіў на задуманую ў 1950-х гадах адаптацыю будынка на дом культуры. Шмат гадоў выкарыстоўваўся як склад, з ходам часу будынак паступова руйнаваўся.

У 1986-1988 гадах на сродкі Ваяводскага рэстаўратара помнікаў даўніны і Ваяводскага фонду культуры быў праведзены капітальны рамонт даху, фасада і перакрыццяў, зроблены каналы цэнтральнага ацяплення, адбудаваны бакавыя бабінцы, прыстаўлены медныя вадасцёкавыя трубы (іх частку пасля пакралі зладзеі) ды дзвярная (пасля некалькіх гадоў і аконная) сталярка. Таксама былі ўзмоцнены скляпенні жалезабетоннай канструкцыяй, забяспечаны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF