Ніва № 12 (3488), 19 сакавіка 2023 г.

Родны кут Марыі Новік

Ганна КАНДРАЦЮК

Чаму яно, роднае месца ўсё сніцца па начах? Прачнешся і думаеш: «Там мой пачатак, мая сіла!» Столькі гадоў па за бацькоўскай хатай, а яно не адпускае. Прыходзіць у сне, ахінае гаючай зеленню, суцяшае словамі маці, хоць тая даўно ўжо ў магіле.

— А што канкрэтна сніцца? — пытаю ў Марыі Новік.

— Што я зноў у сябе на панадворку, што там каровы, коні, гусі. І маці кліча мяне, каб ёй дапамагчы ў нейкай рабоце...

Марыя Новік жыве на акраіне Нарвы, адкуль ідзе старая дарога ў яе родную вёску Кутлоўку. Напрасткі гэта шэсць-сем кіламетраў, усяго гадзіна-паўтары маршу.

— Калі б мела больш сілы, — кажа, — пайшла б пяшком, на наш лес...

Нічога, што бацькоўская хата і панадворак ужо без людзей, што вымерлі суседзі, з якімі дружыла, што кожная трэцяя хата ўжо пустуе. Галоўнае, каб там пабыць, аддыхацца ад цэлага свету. Ёй, самотнай 84-гадовай пенсіянерцы, зноў мроіцца бацькоўскі дом поўны людзей і лес напоўнены маладзёвай песняй. Няма тут месца для дурных сантыментаў і настальгіі. Яе, адзіную дачку ў маці, з маленства прывучылі да цяжкай работы. Ды ўжо ў шаснаццаць гадоў выдалі замуж.

— Усё роўна цягне на бацькоўскі парог, — кажа Марыя Новік, — бо там усё сваё, наймілейшае.

* * *

Нарадзілася ў 1939 годзе ў сям’і Надзеі і Зміцера Янюкоў. У хаце быў ужо старэйшы брат Пеця, пасля вайны народзіцца яшчэ брат Ваня. На іх панадворку жылі дзед Юстын і баба Ганна, а па другім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF