Ніва № 12 (3488), 19 сакавіка 2023 г.

Янка Сычэўскі са спіска сейбітаў

(лук)

Прозвішча Янкі Сычэўскага з падбельскіх Стрыкоў, юнака з Бельскага педагагічнага ліцэя, апынулася ў спісанай ручна трапнай нататцы Георгія Валкавыцкага, які яшчэ ў 1955 годзе шыкаваў таленавітыя і інтэлігентыя, валодаючыя беларускай мовай кадры ў рэдакцыю «Нівы» і Беларускае грамадска-культурнае таварыства, якія ўзніклі ў 1956 годзе. Празорлівы рэдактар і паэт за ўсё жыццё чуў родны дух, які наводзіў яго на тых людзей, якія аддана крочылі па беларускай ніве, як аратыя, сейбіты роднага слова і культуры, настаўнікі пакаленняў. І не падвёў яго тады той «нос» такога ж адданага справе белавежскага «зубра», правадыра статка. А ў тым класе, дзе вучыўся Янка, беларускім аддзеле, якога выхавацелем быў спадар Скок, па-беларуску вялася яшчэ і гісторыя і матэматыка, і мастацтва, былі і Сіман Раманчук, і Галена Русачык (Тапалянская), і Віктар Кабац... І іх галасы гучалі і гучаць, і відаць парасткі ды плён іх творчай працы.

Ян Янавіч Сычэўскі нарадзіўся 26 сакавіка 1937 г. У 1967 годзе скончыў гуманітарны факультэт Гданьскага ўніверсітэта па спецыяльнасці педагогіка. У 1955-1962 гадах працаваў настаўнікам пачатковых школ. У 1962-1964 гадах — сакратар праўлення павятовага аддзела Саюза польскіх настаўнікаў у Гайнаўцы. З 1964 г. узначальваў Дом культуры прафсаюзаў у Беластоку. З 1970 г. і да выхаду на пенсію працаваў у Беластоцкай палітэхніцы, дзе ўзначальваў кафедру новых метадаў навучання. У Беластоцкай палітэхніцы вёў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF