Ніва № 12 (3488), 19 сакавіка 2023 г.

Палітыка па Фарэнгейту

Міраслаў ГРЫКА

Сярод мноства слоў, якія мяне радуюць, ёсць адно асаблівае — слова ЗААДНО, якое азначае, што «штосьці» адбываецца сапраўды адначасова з іншым «чымсьці» ці нават разам з многімі «штосьцікамі». Разгледзім выпадак, калі «ўве4372рх» і «ўніз» злучаюцца «заадно». Беларусы, якія жывуць на Падляшшы, ці аўстралійцы, якія жывуць на другім канцы зямнога шара, ходзяць па Зямлі дагары нагамі? Уверх і ўніз у выпадку сферы, якой з’яўляецца Зямля, — агульнапрынятыя паняцці. Дык каб беларусы і аўстралійцы правільна хадзілі, мусяць перакуліць пункт гледжання. Няхай абодва аднолькава моцна трымаюць ногі на зямлі, а галаву ўверх. Але што, калі слова ЗААДНО блукае паміж дабром і злом, мудрасцю і глупствам і г.д., і г.д.? Гэта частка бясконцай паслядоўнасці супрацьлегласцей. Вось пары: светлы — цёмны, вадкі — цвёрды... Кожны раз паміж імі паўстае слова ЗААДНО, як белая курыца, што збіраецца знесці чорныя яйкі. Або наадварот: чорная квактуха — белыя яйкі. Хай курыца робіць сваю справу. Бо можа аказацца, што ад лішку стараннасці яна адразу знесла яйкі ўкрутую. Асабіста я аддаю перавагу ўсмятку, але гэта дарэчы. На жаль, справа не ў яйках, а ў праблеме: ці можа чалавек быць адначасова і дрэнным, і добрым, разумным і дурным, прыгожым і брыдкім? Але ж так, чаму б і не! Пагодзімся, што ў некаторых выпадках мы бліжэй да зла, чым да дабра ці наадварот. І гэта шмат у чым залежыць ад абставін. Той факт, што мы шукаем апраўдання сваім выбарам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF