Ніва № 12 (3488), 19 сакавіка 2023 г.

Распад і геапалітычная альтэрнатыва

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Галоўнае глабальнае пытанне бліжэйшага часу, якое акрэслілі падзеі дваццаці гадоў новага стагоддзя — ці сапраўды мы зараз назіраем кананне расейскай імперыі, ці яна перажывае цяпер толькі перыяд чарговага паўраспаду ці частковага распаду. Пачатак адліку гэтай жудаснай дзяржавы гісторыкі вядуць з 1533 года, з часу пачатку кіравання маскоўскага цара Івана Жахлівага, якога самі расейцы вельмі любяць, паважаюць і называюць Грозным. У той перыяд пасля мноства захопленых чужых зямель прырост зямель Маскоўскага княства склаў сто адсоткаў, а сама Масковія па плошчы тэрыторыі стала большай за ўсю Еўропу.

З таго часу прайшло амаль пяцьсот гадоў і ўсе гэтыя пяць стагоддзяў Масковія, якая пры Пятры І назвалася ўжо Расейскай імперыяй, вяла амаль бесперапынныя захопніцкія войны. Далёка не ўсе з іх былі паспяховымі і пераможнымі. Часам Расея цярпела жорсткія паразы — як у Крымскай вайне 1853-1856 гадоў пры Мікалаі І (які і памёр у час гэтай вайны), ці ў расейска-японскай вайне 1904-1905 гадоў пры Мікалаі ІІ. Імперыя пасля тых ваенных правалаў рыпела, трашчала, дэградавала і смярдзела, але ўсё ж выжывала і як гідра адраджалася. Нават крах Расеі ў Першай сусветнай вайне прывёў толькі да гібелі манархіі і забойства ўсёй сям’і цара-імператара, але не да гібелі самой імперыі і тым больш імперскай ідэі. Бальшавікі творча развілі імперскую спадчыну і паспяхова захавалі этнічна стракатую імперыю зла. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF