Ніва № 12 (3488), 19 сакавіка 2023 г.

Студзеньскае паўстанне ў Белавежскай пушчы і наваколлі

Аляксей МАРОЗ

У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы 3 сакавіка адбылося спатканне з Васілём Герасімчыкам, гісторыкам з Беларусі, які зараз жыве ў Варшаве, на тэму Студзеньскага паўстання ў Белавежскай пушчы і наваколлі. Сустрэча была прымеркавана да 160-й гадавіны паўстання 1863 года, якая ў нашай краіне ўрачыста адзначалася на самым высокім узроўні, таксама з удзелам прадстаўнікоў беларускай супольнасці. Дагэтуль адносна нямнога было апублікаваных матэрыялаў пра канкрэтныя бітвы паўстанцаў у наваколлі Белавежскай пушчы. Таму выступленне беларускага гісторыка любіцелі мясцовай гісторыі выслухалі з вялікай увагай.

Удзельнікаў сустрэчы прывіталі старшыня Фонду «Царкоўная музыка» ў Гайнаўцы Мікола Бушко і дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк. Былі яны суарганізатарамі сустрэчы з цыкла Wszechnica Puszczańska («Пушчанскі ўніверсітэт»), якую арганізавалі Фонд «Царкоўная музыка» і Гайнаўскі белмузей у рамках праекта «Кірыліцай пісанае».

— Спачатку расійскія ўлады сталі рабіць рэкруцкі набор. Найбольш актыўных сялян бралі ў рэкруты. У нас, беларусаў, такім рэкрутам быў Паўлюк Багрым. Ён сваімі вершыкамі на простай мове ўздзейнічаў на сялян і сваім панам быў накіраваны ў войска. Паўстанне ўспыхнула 22 студзеня 1863 года. Быў створаны Беларуска-Літоўскі ўрад на чале з Кастусём Каліноўскім. У лютым 1863 года, у пачатку паўстання, адчувалася яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF