Ніва № 11 (3487), 12 сакавіка 2023 г.

Як соль у воку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Апошнімі порамі з’явіўся закалот вакол крыжоў, што на ўсходнім канцы вёскі Целушкі ў Заблудаўскай гміне. За высвятленнем справы пацікавіўся я ў спадарыні солтыс, доктар Гражыны Харытанюк-Міхей. Вось што яна мне расказала:

— Існуе карта могілак, на якой тры крыжы. Пад адным ляжыць фактычна чалавек, які загінуў у 1944 годзе, другі крыж з 1911 года і адзін крыж, пад якім былі пахаваны маладыя хлопцы — колькі іх было, ніхто зараз дакладна не ведае: шэсць ці сем чалавек, якія змагаліся за гэтую вёску, таму што фронт у 1944 годзе стаяў тут каля тыдня. Людзі казалі, што былі сапраўды цяжкія тут баі і тыя хлопцы загінулі. І там іх пахавалі. Не ведаю, які спачатку быў там крыж — можа і драўляны быў, бо хто ж тады меў час займацца большым. І па гэтым нашым чалавеку таксама напэўна быў драўляны крыж. Тады немагчыма было хаваць людзей на могілках, таму што дарога з Целушок да Пухлаў, дзе нашы прыхадскія могілкі, была замінавана. Туды немагчыма было даехаць і так тых людзей пахавалі ў Целушках. Такім чынам тут з’явіўся такі могільнік з трыма крыжамі. У нас быў такі чалавек, Тодар Саўчук, такі майстар на ўсе рукі, які рабіў і намагільныя крыжы. Ён рабіў іх шмат, і калі паехаць на могілкі ў Пухлах, то шмат яго помнікаў там стаіць. Людзі тады вырашылі, што і тут трэба такі намагільны крыж паставіць.

І людзі вырашылі, каб той майстар, Саўчук, зрабіў — людзі склаліся, далі грошы, каб ён паставіў. А цяпер сітуацыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF