Ніва № 11 (3487), 12 сакавіка 2023 г.

ВАР’ЯТНЯ (Паэма) Памяці Людмілы Някляевай—Гембіцкай

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ

Бог захварэў. І мы Яго лячылі. Ён нас любіў — і мы Яго любілі, Таму Ён не памёр... (З ранніх вершаў).

...І быў вар’яцкі дом. І ціха ў той вар’ятні

Канаў стары паэт. Пад ім — матрасік ватні,

На ім пацёрты плашч, паношаны вятрамі...

Ён век свой дажываў між яваю і снамі,

Якімі поўны быў вар’яцкі дом.

«Усё маё жыццё за мной гарыць агнём!

Да попелу! Да тла! І тое ж будзе з вамі!» —

Прарочыў ён...

Ды што нам да прарокаў!

Ягоны голас, як рыпенне крокваў

Пад ветрам, чуўся нам. І мы пілі віно,

П’янелі, цалаваліся. Даўно

З табою мы ў каханні вар’яцелі.

«Вар’яцтва — гэта лепшае, што мелі

Усе, хто нарадзіўся на зямлі», —

Вяшчаў прарок...

Мы згодныя былі.

Шчаслівыя ў вар’яцтве, зналі мы,

Што ў ім займелі...

«І апроч турмы,

Апроч вар’ятні, мы не маем дома», —

Прарок вяшчаў...

І гэта нам вядома

Было даўно, бо мы згубілі дом.

«Прыкідваемся мы, нібы жывём, —

Ён прамаўляў. — А што жыццё? Чужына!

А смерць — Айчына!»

«Дык чаму ж тады

Вы тут?.. Не на Айчыне?..»

«Бо жанчына

І сын мой тут. І я шукаю сына,

Якому сёння трыццаць тры гады.

Выпадкам вы яго не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF