Ніва № 11 (3487), 12 сакавіка 2023 г.

Знакавыя кнігі

Міра ЛУКША

У сядзібе Беларускага Радыё Рацыя ў Беластоку 2 сакавіка прайшла прэзентацыя дзвюх кніг — „Зэкамерон” палітвязня Максіма Знака і «Культура і супраціў. Інтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)» аўтарства Таццяны Астроўскай. Прывезлі выданні рэдактарка серыі «Беларуская турэмная літаратура» Алена Лапцёнак і перакладчык Алег Жлутка. Вёў прэзентацыю Уладзімір Хільмановіч, які пад гітару выканаў дзве песні Максіма Знака. Яўген Вапа прыгадаў гісторыю падпольнага самвыдату яшчэ з васьмідзясятых гадоў на Падляшшы і даўнія сувязі беларусаў Беласточчыны з асяродкамі ў самой Беларусі. Акцёр Васіль Калач прачытаў некалькі навел з кніжкі „Зэкамерон”.

Юрыст Максім Знак падчас выбарчай кампаніі 2020 года ў Беларусі прадстаўляў інтарэсы кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыка і Святланы Ціханоўскай. Прыгавораны да дзесяці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў ліку іншага ў «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам». Максіма Знака затрымалі 9 верасня 2020 года па справе аб публічных закліках да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы (частка 3 артыкула 361 КК). У снежні таго ж года яму і Марыі Калеснікавай прад’явілі абвінавачанне ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (артыкул 361-1 КК) — такім следства палічыла ўсю Каардынацыйную раду — і змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (артыкул 357 КК). Мінскі абласны суд прысудзіў Максіма Знака і Марыю Калеснікаву да 10 і 11 гадоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF