Ніва № 11 (3487), 12 сакавіка 2023 г.

Арэшкава ў мінулым і цяпер

Аляксей МАРОЗ

Гісторыя і сучаснасць Арэшкава, распаложанага на Белавежскай паляне, неад’емна звязана пушчай. Заснавана яна была перад Студзеньскім паўстаннем як вёска асочнікаў, якія ахоўвалі пушчанскія лясы. Многа разоў была знішчана ў час ваенных завірух. У пачатку ХХ стагоддзя побач сяла быў пракладзены чыгуначны шлях з Седльцаў у Ваўкавыск. У бежанства летам 1915 года выехалі амаль усе жыхары Арэшкава, але, так як жыхароў Грабаўца і некаторых навакольных вёсак, большасць з іх на Піншчыне нямецкае войска завярнула дамоў. Так сталася з сем’ямі майго дзядулі Юльяна Яцко і бабулі Аляксандры Грош з Арэшкава. Мая бабуля Аляксандра, якая памерла ў 2007 годзе ў 98-гадовым узросце расказвала, як нямецкія акупанты арганізавалі навучанне ў перапоўненым дзяцьмі школьным будынку ў Арэшкаве. Вучылася там нямецкай мове і запамятала на ўсё жыццё фрагменты вершаў, нямецкія словы і сказы. Аднак навучанне было спынена. Гісторыкі, якія даследавалі перыяд нямецкай акупацыі ў час Першай сусветнай вайны, адзначаюць, што не была яна лёгкай. Аднак маленькай Аляксандры тадышнія немцы здаваліся быць добрымі, культурнымі дзядзькамі, якія дапамагалі людзям. Найчасцей яна ўспамінала, як нямецкі вайсковы дапамог сям’і маіх прадзеда Карпа і прабабулі Елены разам з дзеткамі вярнуцца з Піншчыны дамоў. Здох у іх конь і не было як вярнуцца ў роднае Аршкава. Нямецкі вайсковы загадаў аднаму з гаспадароў пазычыць прадзеду аднаго з яго двух коней і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF