Ніва № 11 (3487), 12 сакавіка 2023 г.

Чалавечы фактар

Міраслаў ГРЫКА

Вайна ў вайне працягваецца. Большая на ўкраінскай зямлі. І ўнутры яе ў Беларусі. Гэта адна вайна. Вайна за праўду. Толькі што ў сусветных СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што два беларускія апазіцыянеры атакавалі з беспілотніка самалёт-разведчык лукашэнкаўскіх ВПС, які выкарыстоўваецца расійскімі агрэсарамі ва ўкраінскай вайне. Эфектыўна. Лятальны апарат, які шпіёніць за пазіцыямі ўкраінскай арміі, ператварыўся ў хлам, як і запэўніванні беларускага прэзідэнта ў недатычнасці яго краіны да нападу на Украіну. Змагары за дэмакратыю ў чарговы раз даказалі, што Беларусь свабодных і гордых беларусаў — гэта не Беларусь Лукашэнкі, які хоча ператварыць яе ў свой гадавальнік марудлівых слімакоў. Сумна, што многія яго суайчыннікі паддаліся ілюзіі бяспечнага жыцця ў крохкай абалонцы абыякавасці. А яны нават не піснуць, калі на іх наступяць пуцінскія чаравікі. Распаўсюджана меркаванне пра беларусаў, што яны міралюбівы народ. Не ўдаючыся ў марныя адступленні, што важней, мір ці спакой, трэба прама сказаць, што іх арыфметычная сума заўсёды роўная нулю, што робіць несапраўднымі абодва як чалавечыя каштоўнасці. Толькі тонкі баланс паміж імі, у залежнасці ад абставін, кантэксту і, урэшце, звычайнага чалавечага сумлення, набліжае іх да звышнулявых каштоўнасцей. Іншымі словамі, часам лепш ахвяраваць сваім спакоем дзеля дасягнення трывалага міру. А часам і наадварот. Гэта пытанне належнай праніклівасці і рашучага выбару. Але нельга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF