Ніва № 11 (3487), 12 сакавіка 2023 г.

За справядлівасць і беларускасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Цуды ў сённяшнім свеце здараюцца надзвычай рэдка. Цуды ў няшчаснай Беларусі ўвогуле не здараюцца. Але ў душы мы ўсё роўна застаемся дзецьмі і ў самым аддаленым і прыхаваным закутку сваёй другой існасці, якая не хоча пагаджацца з развагамі розуму, пакідаем надзею на незвычайнае. А потым падпарадкоўваем гэтыя спадзевы халоднай жорсткай рэальнасці і адкладаем чаканне таго, што не збылося, на пазнейшы, нявызначаны час...

Прысуд па крымінальнай справе «вясноўцаў» — Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча быў абвешчаны 3 сакавіка ў Мінску. Ім прысудзілі вялізныя тэрміны зняволення ў калоніі. Асноўны судовы працэс скончыўся яшчэ пару тыдняў таму, але прысуд знарок перанеслі на пачатак вясны. Напэўна для таго, каб прапагандысцкія органы інфармацыі маглі напісаць нешта кшталту пахабнага каламбурчыку: «канец „Вясны” вясной». Яны так і напісалі. Суддзя таксама з сімвалічным прозвішчам Запаснік прагназавана прызнала праваабаронцаў вінаватымі нібыта за „фінансаванне пратэстаў” у 2020 годзе і за „кантрабанду наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай”. Старшыні „Вясны” і Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму прысудзілі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму; намесніку старшыні „Вясны” і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму; каардынатару кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF