Ніва № 11 (3487), 12 сакавіка 2023 г.

Нагода — першаму рэдактару «Нівы» — 100 гадоў! (1923-2023) „Калі не ў гуморы — не чытаць...”

Сяргей ЧЫГРЫН

Пры Георгію Валкавыцкім я пачаў друкавацца ў „Ніве”. І сёння немагчыма паверыць, што яму 13 сакавіка спаўняецца 100-гадовы юбілей. А тым больш не верыцца, што ўжо 10 гадоў Георгія Валкавыцкага няма сярод нас. Здаецца, што заўтра прыеду ў Беласток, забягу ў рэдакцыю „Нівы” і ён выйдзе насустрач і пацісне мне руку, спытае, як справы ў Слоніме. А я адкажу радкамі:

А ў Слоніме

Дым у коміне...

Адукаваны, спакойны, шчыры Георгій Валкавыцкі меў добрую літаратурную адукацыю, ён у 1954 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. Быў заснавальнікам „Нівы” і 31 год яе ўзначальваў. Уся беларуская творчая інтэлігенцыя Польшчы і Беларусі прайшла праз „Ніву” і праз знаёмства з яе вопытным рэдактарам.

Кніг напісаў і выдаў Георгій Валкавыцкі за сваё жыццё не так і шмат. Але адна з іх стаіць перад вачыма на кніжнай паліцы маёй хатняй бібліятэкі. Гэта кніга „Віры”(1991). Вельмі часта чытаю яе, перачытваю, пераглядаю. Гэта не проста нататкі рэдактара — гэта энцыклапедыя беларускай літаратуры, гісторыі і журналістыкі Беласточчыны. Унікальнае выданне, без якога я сёння, як без рук.

Памятаю, шмат гадоў збіраў звесткі пра двойчы рэпрэсаванага паэта, празаіка і драматурга Тодара Лебяду (Пятра Шырокава, 1914-1970). Па крупінцы збіраў звесткі, дзе толькі можна. І раптам знаходжу на старонцы 65 у „Вірах” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF