Ніва № 10 (3486), 5 сакавіка 2023 г.

Колькі ў небе зор

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Раней пад такім загалоўкам пісаў я пра тыя зоркі, якія спрадвечна аздабляюць наша неба. І было меркаванне, што калі б чалавек сягнуў да іх, то прыбраў бы сабе. Аднак, калі такое не ўдаецца, то ўдалося другое. Чалавек загнаў у неба свае «свяцілы».

З Вікіпедыі: «Спутнік-1 (бел.: Спадарожнік-1) — штучны спадарожнік Зямлі, першы ў гісторыі чалавецтва. Быў пушчаны 4 кастрычніка 1957 года і захоўваў стабільную арбіту да 4 студзеня 1958 года. Першы ШСЗ стаў таксама першым штучным нябесным целам і першым штучным аб’ектам, які дасягнуў 1-й касмічнай хуткасці. Пуск 1-га ШСЗ азначыў пачатак касмічнай эры, паслужыў штуршком для наспелай тады касмічнай гонкі СССР і ЗША. Абрыс спутніка на доўгі час стаў знакам асваення космасу чалавекам, а слова «спутнік» увайшло без перакладу ў замежныя мовы.» Упаў ён з арбіты роўна па трох месяцах, 4 студзеня 1958 года. Неўзабаве, 1 лютага, амерыканцы запусцілі свой «Эксплорэр-1», які знаходзіўся на арбіце да сакавіка 1970 года...

І далей: «Планы пуску штучнага спадарожніка Зямлі існавалі ў 1957 годзе як у СССР, так і ў ЗША. Савецкі цяжкі спадарожнік, які пачаткова планавалася пусціць першым, выявіўся канструкцыйна несумяшчальным з адзіным дзейсным тады ў СССР тыпам ракеты-носьбіта Р-7 (Канструктарскае бюро С. Каралёва). Тымчасам, з ЗША даходзілі звесткі пра падрыхтоўку пуску тамтэйшага штучнага спадарожніка Зямлі, а ў СССР з КБ Каралёва за права ўзбройваць ракетныя войскі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF