Ніва № 10 (3486), 5 сакавіка 2023 г.

У Беластоку адбылася акцыя падтрымкі выдання „Нівы”

Беларускае Радыё Рацыя

У Міжнародны дзень роднай мовы ля рэдакцыі штотыднёвіка беларусаў на Падляшшы „Ніва” ў Беластоку прайшла акцыя ў падтрымку беларускага слова. Арганізатар акцыі — Дарыюш Жукоўскі — занепакоены субсідыямі на выданне газеты „Ніва”:

— Калі я пабачыў і палічыў грошы на гэты год і на мінулы год, мне гэта не спадабалася. Гэта кепска. Грошы не ідуць на беларускую культуру на Падляшшы. Яны накіраваныя палякам, а не беларусам. Палякі ў Беластоку, у Варшаве, Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы даюць грошы. І я хачу, каб яны пабачылі, што адбываецца тут, на Падляшшы, і з нашай рэдакцыяй „Нівы” і не толькі.

Падчас пікета выказаліся галоўны рэдактар „Нівы” Яўген Вапа, рэжысёр Юры Каліна, галоўны рэдактар штомесячніка „Czasopis” Юрка Хмялеўскі і прафесар Алег Латышонак:

— Дзякуй Дарыюшу Жукоўскаму, які менавіта ў Міжнародны дзень роднай мовы вырашыў зрабіць акцыю падтрымкі рэдакцыі „Нівы”. Удзячны не толькі яму, але і ўсім тым словам падтрымкі ад чытачоў, якія салідарныя з намі ў гэты дзень — Міжнародны дзень роднай мовы.

— Я верны чытач тыднёвіка „Ніва” з дзяцінства, з пачатковай школы да сёння. І тое, што адбываецца, гэта скандал. Гэтыя бюджэтныя грошы — на цукеркі, а не на выданне тыднёвіка ў ХХІ стагоддзі.

— Мне гэта ёсць незразумелым, чаму так адбываецца ў дэмакратычнай краіне, якая падпісала ўсе законы па падтрымцы нацыянальных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF