Ніва № 10 (3486), 5 сакавіка 2023 г.

А песні жывуць — ХХХ выпуск Фестывалю беларускай песні

Міра ЛУКША

Найстарэйшы і наймагутны музычны фэст беларускай меншасці ў Польшчы, арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам, сёлета адбыўся ўжо па за «заразнымі» абмежаваннямі, у традыцыйным часе, без лішніх перашкод з боку некаторых самаўрадаў і завяршыўся ўжо лютаўскім гала-канцэртам у падляшскай філармоніі, на якім выступілі лаўрэаты першых месцаў.

Выступілі на гала-кацэрце 25 лютага каля трыццаці калектываў, хароў, дуэтаў, трыа і салістаў гэтага аднаго з найбуйнейшых нашых культурных мерапрыемстваў у Польшчы. На сцэне выступілі пераможцы цэнтральнага адбору, у тым ліку хары, салісты і музычныя калектывы. Гучалі сучасныя апрацоўкі, вядомыя народныя песні і сольныя балады. Спецыяльным госцем стаў танцавальны калектыў «Падляшскі вянок», у якім выступаюць дзеці і падлеткі, якія вывучаюць беларускую мову. Фестываль быў сарганізаваны дзякуючы падтрымцы Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, прыватных дабрадзеяў і прадпрыемстваў, напрыклад «Самашу» з Заблудава (сельскагаспадарчыя і іншыя машыны і прылады) і будаўнічай фірмы «МІРА». Да конкурсу ў рамках раённых элімінацый прыступіла каля 400 выканаўчых адзінак. Цэнтральным элімінацыям папярэднічалі чатыры рэгіянальныя — у Бельску-Падляшскім, Сямятычах (дзе раней былі рознагалоссі паміж арганізатарамі і гарадскімі ўладамі), Гайнаўцы і Беластоку. Старшыня БГКТ Васіль Сегень (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF