Ніва № 10 (3486), 5 сакавіка 2023 г.

Цэлая торба ўзнагарод — за вершы!

Міра ЛУКША

А ў той торбе — яе атрымалі не толькі пераможцы, але і ўсе фіналісты дэкламатарскага конкурсу — падарункі: слоўнічак-каляндар «Мова вольных» ад выдавецтва «Гутэнберг», гаджэты ад Польскага Радыё Беласток, ад кампаніі «Будзьма беларусамі» — календары, кнігі і дыскі ад Фонду «Віла Сакратас», ад аб’яднання «АБ-БА«, Міхася Геніюша і Аліны Ваўранюк, ад Беларускага ПЭН-Цэнтра, Ганны Кандрацюк і Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».

«Калі вы любіце беларускую мову і паэзію — гэты конкурс для вас», — запрашаў арганізатар — беластоцкі фонд «Тутака» да ўдзелу ў Міжнародным дэкламатарскім конкурсе для аматараў беларускай паэзіі. Асноўная ўмова ўдзелу ў конкурсе — дэкламацыя верша або фрагмента верша працягласцю не больш за пяць хвілін, на беларускай мове. Конкурс праходзіў два этапы: адборачны і фінальны. Усё што трэба было зрабіць напачатку: узяць свой тэлефон і запісаць відэа-ролік сваёй дэкламацыі верша па-беларуску. І даслаць на пошту konkurs@tutaka.org да 31 студзеня. Відэа таксама можна было запампаваць на сервісы «WeTransfer», «Dropbox» ці «Google Drive» і даць у лісце спасылку на запампаванае. Пры адпраўцы відэа ўдзельнік мусіў даць згоду на публікацыю гэтага відэа ў сацыяльных сетках арганізатара.

Удзельнікі конкурсу падзеленыя былі на тры катэгорыі: дзеці да 12 гадоў; дзеці і падлеткі ад 12 да 15 гадоў; моладзь ад 16 гадоў і дарослыя. Чальцы журы праслухалі кожнага ўдзельніка і ацэньвалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF