Ніва № 10 (3486), 5 сакавіка 2023 г.

Ці Арлянская зямля дачакаецца вадаёма?

Міхал МІНЦЭВІЧ

Орля атрымала вялікія грошы на пабудову вадаёма. Праз мясцовасць працякае рака Арлянка і гэта менавіта з за яе такая магчымасць з’явілася. Пра вадаём гаварылася ўжо паўстагоддзя. Разглядаліся розныя месцы для яго, аднак заўсёды знаходзіліся праціўнікі, якія шкадавалі сваіх участкаў зямлі і задума не здзяйснялася.

Трэба заўважыць, што цягам паўстагоддзя моцна змянілася навакольнае асяроддзе. Сёння Арлянка ўжо зусім іншая чым даўней. Нязменным застаецца толькі рэльеф арлянскага наваколля — а ён даволі асаблівы.

Распалажэнне Орлі

Распалажэнне Орлі даволі спецыфічнае. Уся мясцовасць знаходзіцца ў аграмаднай катлавіне, быццам у яме. Хапіла б — уяўна — запыніць раку недзе перад чыгуначным насыпам каля Габрысік (за Міклашамі), а праз нейкі час вада заліла б усю Орлю і была б «другая Семяноўка». Так не здарыцца, але даўным-даўно ледавік тут моцна ўрыўся.

Аднак такое распалажэнне Орлі мае і свае козыры. Той, хто наведаў Орлю шашою, пабачыў і запамятаў адно: адкуль бы ў Орлю не ўязджаць — ці са стараны Бельска, ці ад Шчытоў, ці ад Рудутаў, ці ад Крывятыч — то ўжо кіламетр перад Орляй можна даць халасты ход і самаход сам скоціцца з горкі ў Орлю. Асабліва выгадна гэта веласіпедыстам, бо на такім адрэзку можна зусім не круціць педалямі, а веласіпед і так будзе набіраць скорасць.

Арлянка даўней і цяпер

Яшчэ ніжэйшы ўзровень грунту мае сама пойма Арлянкі, якая цячэ па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF