Ніва № 10 (3486), 5 сакавіка 2023 г.
ХХІІ Конкурс беларускай гавэнды «Гайнаўка 2023»Аляксей МАРОЗХХІІ Конкурс беларускай гавэнды «Гайнаўка 2023» удала прайшоў 24 лютага ў Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы пасля перапынку. Двойчы імпрэза не магла адбыцца з за пандэміі каранавіруса. Ініцыятар і галоўны арганізатар конкурсу настаўнік і метадыст беларускай мовы Ян Карчэўскі быў рады, што сабралася дастатковая колькасць расказчыкаў, каб мерапрыемства магло адбыцца ў падобнай да ранейшай формуле. Расказчыкі выступілі займальна і паказалі свае акцёрскія ўмеласці перад публікай. Былі гэта перш за ўсё самі расказчыкі, іх настаўнікі, бацькі, вучні і настаўнікі белліцэя. Конкурс расказчыкаў «Беларуская гавэнда», як ён раней афіцыйна называўся, гэта цікавая ініцыятыва Гайнаўскага белліцэя, якую ад пачатку рэалізуе настаўнік Ян Карчэўскі, з дапамогай дырэкцыі, настаўнікаў і вучняў. Пазней галоўным арганізатарам конкурсу стала Аб’яднанне «Наша школа», якога старшынёй з’яўляецца менавіта Ян Карчэўскі. У гэтым годзе суарганізатарам імпрэзы стаў яшчэ Цэнтр адукацыі настаўнікаў у Беластоку, працаўніком якога з’яўляецца Ян Карчэўскі. Удзельнікі конкурсу расказчыкаў пры нагодзе знаёмяцца з прыгожым школьным будынкам і ў нейкай ступені з атмасферай школы, што спрычыняецца таксама да рэкламы белліцэя як школы іх будучыні. Конкурс беларускай гавэнды адкрылі яго арганізатар Ян Карчэўскі і дырэктар ліцэя Ігар Лукашук. Прывіталі яны расказчыкаў і іх (...) |