Ніва № 10 (3486), 5 сакавіка 2023 г.

Украіна — свабода ўсіх нас

Яўген ВАПА

Украіна выстойвае, выжывае і, дай Божа, хай перамагае! Першая гадавіна ваеннай агрэсіі Расіі на нашу суседку адназначна паказвае, што гэта вайна на жыццё і смерць украінскага народа і яго дзяржаўнасці. Масква не бачыць, здаецца, іншай развязкі, як капітуляцыя Кіева і наўпрост анексія ўсёй краіны. Украіна з усіх сіл мусіць адстаяць сваю незалежнасць і марыць вярнуць страчаныя тэрыторыі ўключна з Крымам. Для пуцінскага імперыялізму Кіеў, Мінск, Кішынёў ― гэта сталіцы, якія мроіць захапіць у сваіх неабальшавіцкіх памкненнях. Дзяржавы Прыбалтыкі, Польшча ― гэта чарговая мэта спадкаемцы сталінскай ідэі помсты. Добра такую схему разумеюць народы менавіта ў паласе гэтак званага балтыйска-чарнаморскага хаўрусу, які проста прымушаны аб’яднацца дзеля выжывання. Першы палітычны і мілітарны кардон еўрасаюзных дзяржаў не ў змозе пратрымацца без еўраатлантычнага і натаўскага парасона. Нядаўняе падарожжа прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэна ў Кіеў і пабыўка ў Варшаве разам з лідарамі саміту бухарэсцкай дзявяткі ― гэта проста сведчанне, што ў вайны, на жаль, выбудоўваецца магчымы працяглы і пашыраючыся характар.

Выступленне прэзідэнта ЗША ў Варшаве ў сваім асноўным пасыле было прыгаданнем міжнароднай супольнасці, што вайна гэта не віртуальная справа, але рэальнасць, якая праціскаецца праз межы і кантыненты. Навідавоку мабыць выбудоўваецца палітычна-мілітарны блок Масква-Тэгеран-Пекін, якога ўзнікненне і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF