Ніва № 10 (3486), 5 сакавіка 2023 г.

Нельга вярнуцца

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Нельга двойчы ўвайсці ў адну і тую ж ваду, нельга і вярнуцца ў ранейшую эпоху. Прадстаўнікам нашага пакалення, каму ўжо «націкала» паўстагоддзя і больш, не варта мець ілюзій і думаць, што можна будзе вярнуцца ў даковідны, даваенны час, прыблізна так у сітуацыю 2019 года. Тады была адна рэальнасць, зараз іншая, і нават калі дапусціць, што вайна, якую развязала Расея, хутка скончыцца, а маскоўскае войска будзе адкінутае за межы Украіны, беларусам, украінцам, усім еўрапейцам давядзецца жыць у чарговай новай рэальнасці.

Відавочна, што мы цягам астатніх гадоў увайшлі ў новую эпоху, а менавіта перыяд змагання таталітарных дзяржаў з тымі, хто называе сябе дэмакратычным вольным светам. У крытычныя моманты падобнае па прыродзе цягнецца да аналагічнага, нягледзячы на знешнія адрозненні. Характэрны прыклад сяброўства і супраца Расеі з Іранам, якія, здавалася б, зусім розныя. Пра Паўночную Карэю яшчэ больш зразумела, тым больш, што яна ад пачатку спароджана Савецкім Саюзам. Калі кажам пра сучасныя таталітарныя дзяржавы, то самым небяспечным на даляглядзе тут якраз ёсць камуністычны Кітай. Калі еўрапейскаму свету ўдасца адбіцца ад расейскага нападу, на палітычную авансцэну выйдзе яшчэ больш страшны азіяцкі цмок. Так што новае пакаленне можа чакаць дзесяцігоддзе, а то і некалькі новай вайны ці ў лепшым разе жорсткага супрацьдзеяння.

Пекін ужо адмовіўся падпісацца пад заявай дзяржаў Вялікай дваццаткі, у якой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF